8 верасня ў Гродне на тэрыторыі Старога Замка на руінах Ніжняй замкавай царквы адбудзецца літургія на беларускай мове.

Яе адслужаць у межах святкавання Дня беларускага пісьменства, паведамілі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Пачатак а 10.00.

Папярэднія два гады на Дзень беларускага пісьменства там чыталі акафіст Скарыны.

Таксама ў межах свята а 18.00 у актавай зале Пакроўскага сабора зладзяць культурна-асветніцкую вечарыну “Забытыя паэты Гарадзеншчыны”. У ёй возьмуць удзел настаяцель сабора  Георгій Рой і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргей Чыгрын, Святлана Абдулаева, Аляксей Пяткевіч і Валянцін Дубатоўка.

https://hrodna.life/2017/09/03/grodzenskiya-svyataryi-upershyinyu-chyitali-akafist-frantsishka-skaryinyi-na-ruinah-nizhnyay-tsarkvyi/