Як у гродзенскай школе ўборку ператварылі ў квэст і навучылі тры тысячы чалавек ездзіць на ровары

У гродзенскай школе хочуць адкрыць цэнтр вады і энергіі, зялёныя майстэрні і зладзіць вадаспад у фае.

У СШ № 12 нічога не знікае дарма. Папяровыя чарнавікі ператвараюцца ў плакаты і паштоўкі. З кардонак атрымліваюцца яркія гаражы для машынак. Старыя джынсы перашывалі ў цацкі. Вучні сочаць, якія лямпачкі купляюць бацькі, самі могуць навучыць эканоміць энергію. Каб дабрацца на ўрокі, замест аўтобуса дзеці свядома выбіраюць ровар, піша grodno.greenbelarus.info.

Звычайная школа ў старым мікрараёне з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, дзе паміж панэлькамі яшчэ захаваліся скверы, а шматпавярхоўкі глядзяць на лес, зрабіла фішкай разумнае спажыванне і прыцягвае для сваіх экапраектаў сродкі з міжнародных праграм.

Некалькі гадоў таму тут адкрылі Музей-лабараторыю «Школа руплівых гаспадароў», дзе экспанаты дзейнічаюць і сабраны па прынцыпе «якая энергія самая танная — гэта энергія, якую мы зэканомілі». На базе лабараторыі стварылі рэсурсны цэнтр па энергазберажэнню.

Перасоўны вела-лагер
Увосень, разам з Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы і дзіцячым садам № 45, збіраюцца арганізаваць у Гродне адукацыйны мульціцэнтр падтрымкі экалагічна дружалюбнага ладу жыцця сярод гараджан. Ініцыятыву «Ура Гродна» (Устойліваму развіццю — актыўнасць Гродна)" у рамках праекта «Экаманіторынг» падтрымалі Праграма развіцця ААН і мінпрыроды Беларусі.
Чысты бераг
«Універсітэт будзе займацца экаманіторынгам, у дзіцячым садку вывучаць надвор’е, а ў нас хочам стварыць міні-цэнтры вады і энергіі, зялёны клас для аздараўлення на вуліцы, зялёныя майстэрні, дзе будзем выкарыстоўваць другасную сыравіну. Хочам зладзіць зялёнае фае на 3-м паверсе з вадаспадам, раслінамі як дэманстрацыю зоны рэкрэацыі і прыклад зялёнага офіса», — распавяла каардынатар праектнай дзейнасці СШ № 12 Галіна Богдан.

Экалагічныя праекты ў СШ № 12 пачынаюцца з дзіцячых ініцыятыў. У кастрычніку праходзіць форум, дзе збіраюць ідэі для эка-падзей. У якасці арыентыру выбіраюць даты еўрапейскага экалагічнага календара: дзень энергазберажэння дзень Зямлі, гадзіну Зямлі, тыдзень лесу і г. д.

Так з’явіліся майстэрні ўстойлівага развіцця «СэкандАрт», вела-квэст «Падары планеце час» — (больш за 200 бацькоў і вучняў на роварах паехалі па цікавых маршрутах ў лесапарку ў Ласосна), супергероі, якія ратуюць планету ад смецця.

Сэканд-арт
«Па сутнасці, мы ўсе — валанцёры, вывесці дзяцей 7 раз у годзе прыбіраць смецце гэта адно, а мы ствараем конкурс, выклік і паступова мяняем саміх гараджан. Некалькі гадоў чысцім лесапарк каля бальніцы хуткай дапамогі і смецця стала менш. Значыць, усё робіцца правільна, не толькі заклікамі: «Зробім Гродна чыстым», — кажа Галіна Богдан.

У Гродне гэта адзіная школа, дзе вучні навучаюць пачаткоўцаў яздзе на ровары і дзейнічае Цэнтр бяспекі дарожнага руху. Вучэбная пляцоўка адразу ў двары: на дарожкі нанеслі дарожную разметку, усталявалі копіі рэальных дарожных знакаў, працуюць святлафоры.

Вучацца не толькі аднакласнікі, але бацькі, бабулі і гараджане. За два гады навучылі каля 3 тысяч чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025