У гродзенскім заапарку знялі відэа пра суворага шпака, які крадзе абед у льва. Гродзенскі арнітолаг Зміцер Вінчэўскі пацвярджае, што на відэа малады шпак, які ліняе ў дарослае пяро. Праўда, не факт, што гэта адна і тая ж птушка ў розных момантах.
На відэа шпак ласуецца мясам з абеда льва.
– Так, шпакі могуць есці сырое мяса, асабліва зімой – як і іншыя віды вераб’іных, – кажа Дзмітрый.
Ці натуральныя такія паводзіны для птушкі?
– Спроба цікавая, дэманструе шырыню магчымых паводзін, Але нічога надзвычайнага ў гэтым няма. Спроба магла і можа скончыцца фатальна ў любы момант, – кажа арнітолаг.


