4 верасня ён перамесціцца на Дзевятоўку. Гродзенцы змогуць атрымаць кансультацыі шэрагу спецыялістаў - неўролага, эндакрынолага, кардыёлага, валеолага, урача агульнай практыкі, паведамляе grodnonews.by.
На медыцынскай пляцоўцы можна будзе прайсці экспрэс-тэст крыві на глюкозу, вызначыць унутрывокавы ціск, вымераць артэрыяльны ціск, зрабіць электракардыяграму. Жадаючых навучаць аказанні першай даўрачэбнай дапамогі.
Медыцынскі гарадок будзе працаваць 4 верасня з 16:00 да 19:00 на вуліцы Ліможа, 30 (аўтастаянка каля крамы «Еўраопт»).