Прэзідэнт Беларусі расказаў аб магчымасці зменаў у антынаркатычнай заканадаўстве. Адпаведную заяву ён зрабіў 2 верасня, падчас гутаркі са старшакласнікамі ў школе № 93 у Мінску, перадае belta.by.
Гаворка зайшла пра здаровы лад жыцця, шкоду празмернага ўжывання алкаголю і палення. «Пра наркотыкі проста нават казаць не хачу. Нядаўна мы законы прынялі вельмі жорсткія. Што цяпер ужо маці тых, хто трапіў у месцы не гэтак аддаленыя, просяць змякчыць гэты закон, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта па маёй ініцыятыве былі прыняты адпаведныя законы. Прытым, ну дзесьці мы, напэўна, перагнулі. Той, хто наркотыкі спажывае, — хворы чалавек. І я лічыў, што іх трэба выхоўваць працай — у калоніі. Мы іх выхоўваем і перавыхоўваць, але страшная ломка, калі цябе асабліва без медыцыны пачынаюць адвучаць ад гэтага».
«Таму недзе, напэўна, мы павінны больш іх лячыць. Але не дараваць тым, хто спажывае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Думаю, трэба сустрэцца з гэтымі бацькамі, якія хочуць са мной сустрэцца. Але ім жа трэба нешта сказаць, і ў гэтых адносінах мы думаем, што зрабіць. А тым, хто сюды прывозіць, распаўсюджвае наркотыкі, ніякай літасці не будзе. Чалавек, які ўжывае наркотыкі, здольны на ўсё. Гэта страшныя людзі. З тымі, хто з’яўляецца крыніцай гэтага страшнага зла, мы будзем дакладна так і паступаць «, — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён выказаў меркаванне, што ўводзіць абмежаванні і забароны, у тым ліку па курэнні ў грамадскіх месцах, у частцы продажу тытуню, трэба акуратна і паступова. «Па антынаркатычным заканадаўстве мы пераканаліся, што мы жарсткавата гэта зрабілі. Адпусцім, але крыху», — дадаў ён.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…