Навіны

Go, «Нёман», go! Прадкажы вынік матчу «Нёман» — «Дынама-Мінск» 1 верасня і выйграй піцу

Hrodna.life у гэтым футбольным сезоне працягвае «піца-таталізатар»! Разам з Go-go Pizza мы будзем у час матчаў «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу.

Як выйграць?

У каментарыях да гэтай навіны мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!

Адзін удзельнік — адзін каментарый!

Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.

Нагадваем, што зараз, каб пакінуць каментарый на сайце, трэба прайсці смс-верыфікацыю.

У гэтым туры разыгрываем піцу «Сакавітая ялавічына» («Сочная говядина»).


У дваццатым туры Чэмпіянату Беларусі «Нёман» прымае «Дынама-Мінск» — матч пачнецца 1 верасня ў 16.00. Зараз мы прымаем прагнозы на гэты матч. Угадайце вынік сустрэчы і выйграйце піцу ад «Go-go Pizza»!

Прымаем каментарыі да пачатку гульні!

Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз. На мабільнай версіі сайта націсніце ўнізе плаваючую кнопку «Обсудить».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025