Журналісты kyky.org Глеб Сямёнаў, Ліза Мароз і галоўны рэдактар Насця Рагатка запусцілі сумленны падкаст «Ты ўжо?». Яны разбіраюць міфы пра сэкс, дзеляцца асабістым досведам і імкнуцца нікога не дыскрымінаваць.
«Навошта? Вы ж напэўна і самі ведаеце, што беларусы баяцца казаць пра сэкс нават больш, чым пра грошы. Мы паспрабуем гэта змяніць», — кажа Сямёнаў.
Пакуль выйшлі два эпізоды падкаста. У першай серыі аўтары абмяркоўваюць тры стэрэатыпы:
- Сэкс заканчваецца тады, калі мужчына адчувае аргазм.
- Абмяркоўваць былых палюбоўнікаў і партнёраў з цяперашнімі нельга.
- Сэкс — гэта задавальненне толькі для прыгожых.
У другім аўтары развянчалі міфы пра тое, што ў сексе адмаўляць нельга, а любоў - гэта пакуты.
Аўтары плануюць выпускаць па адным эпізодзе на 30−40 хвілін раз у два тыдні.
Акрамя таго, аўтары вырашылі сабраць грошай на добрую апаратуру для запісу падкаста. Яны запусцілі краўдфандынгавую кампанію на molamola.by і хочуць сабраць 500 долараў. За гэтую суму яны хочуць купіць добрыя мікрафоны, аплаціць сэрвіс для статыстыкі і распаўсюджвання выпускаў і аплачваць якасны мантаж і распаўсюджванне.
Падкаст можна паслухаць на папулярных пляцоўках: