Нёман у гарадской мяжы Гродна крытычна змялеў. Падзенне ўзроўню вады галоўнай ракі рэгіёна спецыялісты тлумачаць працяглай засухай — мінулагодняй сухой восенню, затым маласнежнай зімой і як вынік адсутнасцю палаводдзя. Да таго ж спякотнае і без ападкаў лета толькі ўскладніла сітуацыю. У выніку зараз вада ў Нёмане не дасягае 50 сантыметраў ад узроўню нулявой адзнакі гідралагічнага паста, паведамляе tvgrodno.by.
Узровень вады ў рацэ паніжаецца ў сярэднім на 2 см за суткі. Уздоўж берагоў вада адступіла на некалькі метраў, а ў некаторых месцах пераўтрарылася на ручай. Дно парасло чаротам. Самы нізкі ўзровень вады быў у 2015 годзе — 11 см. Так што ўсё не зусім дрэнна, кажуць спецыялісты. Але цяжкія судны перасталі хадзіць на рацэ.
Спецыялісты кажуць, што прычын для панікі няма. Моцнае паніжэнне вады ў Нёмане выклікана сезоннымі ваганнямі. Сітуацыя можа змяніцца, як толькі ў краіну прыйдуць ападкі.