Уначы 27 жніўня 2019 года праваахоўныя органы выбылі ў адну з вёсак Салігорскага раёна, дзе ў двары аднаго з дамоў ад апёкаў памерла мясцовая жыхарка. Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае акалічнасці забойства 39-гадовай жанчыны.
Следчыя агледзелі месца здарэння, дом і дваровую тэрыторыю, апыталі жыхароў, зафіксавалі следавую карціну, а таксама выявілі бутэльку з рэшткамі гаручай вадкасці і іншыя фрагменты.
Па папярэдніх дадзеных, жанчына была аблітая гаручай вадкасцю, пасля ўзгарання якой атрымала цялесныя пашкоджанні і памерла на месцы.
Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю (п. 6. ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), супрацоўнікамі міліцыі затрыманы 36-гадовы гаспадар дома, які працуе газаэлектразваршчыкам. Следчыя працягваюць допыты сведак, затрыманага, збіраюць матэрыялы, якія характарызуюць яго асобу. Прызначаны экспертызы. Следства працягваецца.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…