«Планавалі хавацца тры гады, пакуль Дзіне не споўніцца 18». Падрабязнасці пра закаханых з Гродна, якія хаваліся ў лесе

Амаль дзесяць дзён міліцыя шукала дваіх гродзенскіх падлеткаў. Жэня і Дзіна зніклі яшчэ 19 жніўня. Высветлілася, што ўвесь гэты час яны хаваліся ў лесе, піша n*.by.

Жэню 17 гадоў, ён навучэнец мясцовага ПТВ. Дзіне 15, яна яшчэ нядаўна вучылася ў школе, а сёлета таксама паступіла ў ПТВ.

У Жэні і Дзіны — каханне. Яны сустракаюцца амаль год.

«Мы знаёмыя з бацькамі адно аднаго, усё было нармальна», — распавёў «Нашай Н**е» Жэня.

Хлопец прапанаваў, каб 15-гадовая сяброўка пажыла ў яго кватэры пару дзён. Парачка прыйшла да бацькоў Дзіны па дазвол. Бацька Дзіны паабяцаў, што калі дачка паступіць у вучэльню на архітэктара, то ён будзе не супраць. Мама Жэні нібыта таксама не мела нічога супраць такой ідэі.

Дзяўчына паступіла, але яе бацька памяняў меркаванне і забараніў дачцэ ехаць да каханага. Але Дзіна ўсё роўна паехала да Жэні.

«Прайшло два дні, пазваніў яе бацька і сказаў Дзіне: «Ці ты зараз дамоў прыедзеш, ці я да вас прыеду. І калі цябе там не будзе, то я іду ў міліцыю, — узгадвае хлопец. — Тады мы вырашылі збегчы».

Жэня з Дзінай не прыдумалі нічога лепшага, чым ісці ў лясы.

«У лесе зрабілі сабе будан. Не галадалі, не замярзалі, — расказаў Жэня «Нашай Н**е». — Узялі з сабою ежу, вопратку. Увогуле, спачатку мы планавалі хавацца ў лясах, пакуль Дзіне не споўніцца 18 гадоў… Часу падумаць нармальна і ўсё прадумаць не было. Пра тое, што б мы рабілі тры гады, я яшчэ не думаў.

Але праз пару дзён, калі з’явіўся час падумаць пра ўсё гэта, я задумаўся: а кім я буду па жыцці? Без адукацыі, без усяго… І вырашылі здацца».

Па словах Жэні, яны з Дзінай вярнуліся дадому. Там хутка да іх прыйшла міліцыя.

«Цяпер, напэўна, нам будуць забараняць бачыцца. Магчыма, што Дзіну нават пакладуць на месяц у псіхушку, праверыць, што няма схільнасці да бадзяжніцтва. Мяне паставяць на ўлік, напэўна… Калі шчыра, то і не ведаю, што са мною будзе, — кажа Жэня. —

Мая мама хвалявалася, была настолькі ў шоку, што нават заяву не напісала. Не ведала што рабіць, як будзе правільна…

Ці шкадую я пра наш учынак? Не магу сказаць. Я не шкадую, што мы разам правялі час, але наступствы…»

Хлопец прызнаецца: у іх з Дзінай усё сур’ёзна. Але чым усё скончыцца, ён і сам не ведае.

«Але яна не цяжарная. Я да яе і не дакранаўся!» — запэўнівае Жэня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025