Гродзенскі рэпер і фанат расійскага выканаўцы Цімаці Паша BlackStar 28 жніўня выпусціў новы трэк, у якім праслаўляе Ісуса Хрыста. Гродзенец распавёў, што змяняе фармат і хоча скарыць сталіцу.

Некалькі гадоў Паша Валанцей выпускаў трэкі прысвечаныя толькі Цімаці. Ён нават узяў сабе псеўданім BlackStar, каб быць бліжэй да лэйбла расійскага выканаўцы. Дэбютнае выступленне гродзенца на публіцы адбылося ў лістападзе 2018 гадоў ў бары «Corsar».

www.instagram.com/p/B1wPZA0oBEb/

Змена фармату стала вялікай нечаканасцю для прыхільнікаў Пашы.

«Творчасць бывае такой, што часам трэба рабіць тое, чаго ад цябе не чакаюць, — кажа Паша. — Цяпер я прасоўваю ў сваіх трэках не толькі Цімаці, але і Ісуса Хрыста. Яму я прысвяціў адзін трэк, а цяпер раблю яшчэ майкі. Я хачу змяняць свой вобраз і выходзіць на новы ўзровень. Планую паехаць у сталіцу, каб пра мяне загаварылі і там».

У 2016 годзе Павел Валанцей з Гродна адправіўся ў Маскву да расійскага рэпера Цімаці, каб пазнаёміцца, запрасіць у Беларусь і пачаставаць беларускім шампанскім. Цімаці гродзенца не прыняў. Праз два гады Паша ў Гродне сабраў цэлы дыска-бар і заявіў, што Цімаці ўжо сам слухае яго трэкі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life