Ноччу 28 жніўня ў вёсцы Татарцы пад Лідай згарэў прыватны жылы дом. Бліжэйшыя суседзі жывуць на адлегласці каля кіламетра, зарыва выпадкова заўважыў мужчына, які праязджаў міма. А 00:27 лідскія выратавальнікі прынялі паведамленне аб пажары.
Першыя падраздзяленні МНС прыбылі да месца здарэння праз 5 хвілін. Як паведамляе МНС, будынак быў цалкам ахоплены агнём, дах часткова абрынуўся ўнутр. У ходзе тушэння пад абломкамі ў пакоі, каля акна, выратавальнікі знайшлі цела гаспадара дома. Вядома, што 50-гадовы мужчына жыў адзін.
Прычына пажару выяўляецца. Разглядаюць версіі парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, а таксама неасцярожнага абыходжання з агнём гаспадара дома.
[aesop_gallery id="140 577″ revealfx="off" overlay_revealfx="off"]