У Гродне затрымалі п’янага таксіста, які ехаў па «дабаўку»

27 жніўня відавочца ішоў у краму па вуліцы Вольгі Соламавай. У нейкі момант ён заўважыў, што на паркоўку, «віхляючы», заязджае аўтамабіль-таксі і чапляе бардзюр. Калі са Škoda выйшаў, хістаючыся, кіроўца, сведка патэлефанаваў у міліцыю.

Таксіст некаторы час знаходзіўся там, а потым сеў у аўтамабіль і паехаў, але яго спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі.

Як пазней растлумачыў у ДАІ 40-гадовы кіроўца, каля 17.00 ён піў са сваім суседам у машыне. Бліжэй да 22 гадзіны ён на Škoda вырашыў выправіцца да крамы. Колькасць алкаголю ў арганізме кіроўцы склала больш за 2,2 праміле. Па факце допуску кіроўцы таксі да ўдзелу ў перавозках пасажыраў праводзіцца праверка.

Гэта не першы такі выпадак у горадзе за апошнія дні. У ноч на 22 жніўня п’яны таксіст прыехаў на выклік, яго таксама затрымалі па званку сведак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025