На Гродзеншчыне «змяншалі кошт» пуцёвак у палатачныя лагеры дзецям, якіх не было

Згодна з рашэннем Зэльвенскага райвыканкама «Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд 2019 года», у чэрвені-жніўні ў раёне мелі працаваць намётавыя турыстычныя рухомыя лагеры з кругласуткавым знаходжаннем для аздараўлення 120 дзяцей. Лагеры павінны былі быць 9-дзённыя. Пры праверцы, як паведамілі ў пракуратуры, выявілася, што не было ні лагераў, ні дзяцей у іх, ні дакументаў аб адкрыцці. Школьнікаў туды залічалі фармальна, а на «змяншэнне кошту» пуцёвак з бюджэту было накіравана каля 9 тыс. рублёў.

У прыватнасці, такое летняе «аздараўленне» дзяцей арганізавалі УА «Дзяржаўная сярэдняя школа № 3 г. п. Зэльва», ДУА"Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа", ДУА"Каралінскі сярэдняя школа", УА"Дзяржаўная гімназія № 1 г. Гродна" і ўстановы адукацыі Зэльвенскага раёна.

Работнікі пракуратуры выявілі, што ў некаторых выпадках дзяцей дастаўлялі да месца «адпачынку» на розных відах транспарту і прыватным транспартам. Пры гэтым дзеці спыняліся дома у чужых асобаў, ехалі ў начных цягніках. Пры закупцы прадуктаў і гатаванні ежы для дзяцей не выконвалі санітарныя нормы, парушалі рэжым харчавання.

З дзяржбюджэту на змяншэнне кошту пуцёвак атрымана каля 9 тыс. рублёў. Аддзел адукацыі райвыканкама не зацвярджаў каштарысу аздараўленчых лагераў. Згодна з ведамасцямі грошы на харчаванне выдаваліся залічаным у іх дзецям. На самой справе іх трацілі на куплю прадуктаў, аплату праезду, экскурсій і гаспадарчых патрэб.

Знайшлі і іншыя парушэнні. З 3 па 26 чэрвеня на базе ДУА «Голынковская сярэдняя школа» павінен быў працаваць лагер працы і адпачынку ў складзе 13 чалавек. Працу для дзяцей планавалі арганізаваць у КСУП «Галынка». На самай справе лагер арганізавалі на базе самой школы — дырэктар аформіў 13 вучняў па працоўных дамовах у якасці падсобных рабочых. Ім заплацілі з пазабюджэтных сродкаў 600 рублёў на ўсіх.

Па выніках праверкі пракуратура Гродзенскай вобласці ўнесла прадстаўленні намесніку старшыні Гродзенскага аблвыканкама і начальніку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, у якіх запатрабавала пакараць адказных службовых асобаў, пакрыць дзяржвыдаткі на патанненне пуцёвак у 9-дзённыя лагеры, якія фактычна не функцыянавалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025