Пад Ваўкавыскам машына вылецела ў кювет і перакулілася, ёсць пацярпелыя

Учора каля 3 гадзін дня ў Ваўкавыскім раёне паблізу аграгарадка Вярэйкі ў кювеце апынуўся Volkswagen з трыма пасажырамі і кіроўцам, паведамляе ДАІ.

Папярэдне выяўлена, што 27-гадовы мужчына, які рухаўся па аўтадарозе «Эймінаўцы-Вярэйкі», не правільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Акрамя кіроўцы ў машыне знаходзіліся 3 пасажыра. 18-гадовая дзяўчына атрымала вывіх сцягна і удар паяснічнай вобласці, а кіроўца — удар груднога аддзела пазваночніка і пералом костак твару. Іх шпіталізавалі ў раённую бальніцу. Дарэчы, пацярпелыя не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Дзве іншыя дзяўчыны 1997 нараджэння сур’ёзных траўмаў не атрымалі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025