Гродзенскі “Нёман” у суботу 24 жніўня на поўначы краіны згуляў у безгалевую нічыю з “Віцебскам”. Жоўта-зялёныя не ведаюць перамог ужо ў пяці запар матчах.
“Віцебск” – “Нёман” – 0: 0
Галоўны трэнер “Нёмана” Ігорь Кавалевіч пасля матчу:
– Па гэтай гульні нельга быць незадаволеным нічыйным вынікам. “Віцебск” меў перавагу, “Нёман” праявіў характар, улічваючы нашы кадравыя праблемы, улічваючы, што нам прыйшлося перастройвацца па ходзе гульні. І мы гулялі пад вялікім ціскам. Хоць, у нас былі сёння нядрэнныя падыходы, якія мы маглі завяршыць лепш. Але я задаволены, як хлопцы паставіліся да гэтага матчу.
Пасля 19 тураў у чэмпіянаце краіны “Нёман” працягвае знаходзіцца на 8-м радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 23 ачкі.
Свой наступны матч падапечныя Ігара Кавалевіча правядуць у Гродне 1 верасня і будуць прымаць “Дынама-Мінск”.