Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ, якое адбылося яшчэ ў сераду на аўтадарозе Р-44 пад Гродна. За лічаныя кіламетры да горада цыстэрна, запоўненая цэментам, апынулася ў кювеце.
Як высветліла ДАІ, 55-гадовы вадзіцель грузавога аўтамабіля «МАЗ» ехаў у бок абласнога цэнтра. Са слоў кіроўцы, у нейкі момант перад ім на праезную частку выбег лось і, каб пазбегнуць наезду мужчына прымяніў экстраннае тармажэнне. Грузавік сышоў у занос, з’ехаў у кювет, а цыстэрна з цэментам легла на правы бок.
На месца ДТЗ прыехаў аўтакран, каб выцягнуць перакуленую цыстэрну, грузавік жа выехаў з кювета сам. Кіроўца траўмаў не атрымаў.
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…