Навіны

У цэнтры Гродна прадаецца бар за 43 000 рублёў

З сярэдзіны жніўня ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб продажы кафэ-бара «Lemon» на Віленскай, 1. Месца пасля рэбрэндынгу толькі адкрылася ў ліпені, а ўжо прадаецца.

У бары распавялі Hrodna.life, што бізнес прадаецца па сямейных прычынах — уладальнікі пераязджаюць у іншую краіну.

Раней на месцы бара «Lemon» было дзіцячае кафэ «Какоша», да гэтага быў фастфуд «Калабкі». Самай папулярнай установай у гэтым месцы быў бар «Віленскі». Ён вядомы з пачатку 1990-х і быў доўгі час ледзь не адзіным месцам у Гродна, падобным да бара або паба ў еўрапейскім разуменні гэтага слова.

У сярэдзіне 2000-х папулярнасць бару прыносілі не толькі вельмі вялікая летняя пляцоўка, але і рэгулярныя канцэрты жывой музыкі на свежым паветры. Гэта цяпер перад будынкам па вул. Віленскай, 1 — аўтастаянка, а тады парковачных месцаў было ў два разы менш і вольнае месца займалі столікі «Віленскага».

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025