У рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся чытач Аляксей Лук’янчык. Яго непокоіць з’яўленне на прыпынках грамадскага транспарту раскладаў на рускай мове. Яшчэ нядаўна ўсе расклады былі беларускамоўныя. Hrodna.life высветліў, ці варта чакаць поўнай русіфікацыі раскладаў на прыпынках.
У першай палове жніўня наш чытач Аляксей Лук’янчык звярнуў увагу на тое, што на некаторых прыпынках грамадскага транспарту абноўленыя расклады руху былі выкананы не на беларускай, а на рускай мове. З гэтым пытаннем ён звярнуўся да кіраўніцтва аўтобуснага парка Гродна. Зварот перанакіравалі ў арганізацыю, якая непасрэдна займаецца вырабам і размяшчэннем раскладаў руху на прыпынках.
Hrodna.life праверыў, як выглядаюць расклады на некаторых прыпынках у цэнтры. Высветлілася, што расклады руху тралейбусаў напісаны па-руску, расклад руху аўтобусаў - па-беларуску.
У тралейбусным упраўленні паведамілі, што ўжо больш за год вырабам і размяшчэннем раскладаў на прыпынках займаецца «Аператар пасажырскіх перавозак».
З’яўленне рускамоўных раскладаў там, дзе раней былі беларускамоўныя — гэта эксперымент. «Вырашылі паглядзець, як людзям больш падабаецца. Нехта піша „чаму на беларускай“, іншыя пішуць, што павінна быць на беларускай. Таксама звярталіся з прапановай рабіць расклады на англійскай, бо да нас прыязджае шмат турыстаў», — кажа кіраўнік аддзела арганізацыі перавозак Аператара пасажырскіх перавозак Вадзім Васільеў.
Паколькі ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, «Аператар» лічыць, што інфармацыя на транспарце можа быць на любой з іх.
Для зручнасці турыстаў у цэнтральнай частцы горада ўжо на 10 прыпынках расклад прадубліравалі на англійскай мове.
«Напэўна, паціху будзем пераходзіць на беларускую, каб і іншаземцам паказаць, што мы самастойная дзяржава, падкрэсліць сваю нацыянальнасць і свае асаблівасці, — запэўнілі Hrodna.life у Аператара пасажырскіх перавозак. — Усё будзе згодна з заканадаўствам, на абедзьвюх дзяржаўных мовах, але перавага будзе адавацца беларускай».
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…