Фото: Adriana Gómez, unsplash.com
ГАВ «ВелаГродна» запрашае веласіпедыстаў прыняць удзел у публічных абмеркаваннях «Канцэпцыі развіцця гарадскога веласіпеднага руху ў Гродне да 2030 г.».
Асноўная ідэя Канцэпцыі - апісанне дзеянняў па комплексным развіцці гарадскога веласіпеднага руху ў Гродне да 2030 года. Стварэнне камфортных і бяспечных умоў для веласіпедыстаў дазволіць у будучыні істотна павысіць мабільнасць гараджан.
Дакумент змяшчае аналіз веларуху Гродна, пералік праблем, з якімі сутыкаюцца веласіпедысты, і прапановы па далейшым развіцці веласіпеднага руху.
Дакумент даступны па спасылцы: https://bit.ly/2KVxLAa
Абмеркаванні працягнуцца да 25 жніўня (уключна).
Свае каментары, прапановы і заўвагі па дакуменце «Канцэпцыі развіцця веларуху ў Гродна» можна выслаць на email «ВелаГродна» velogrodnoby@gmail.com або расказаць пра іх па тэлефоне +375 33 600 02 30 (з 11:00 да 17:00). Зваротная сувязь прымаецца да 25 жніўня ўключна.
Пасля завяршэння публічных абмеркаванняў дакумент будзе перададзены на вывучэнне ўдзельнікам Каардынацыйнага савета па развіцці веларуху пры Гродзенскім выканаўчым камітэце, удзельнікамі якога з’яўляюцца Дзяржаўтаінспекцыя, Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва, гарадская ЖКГ, аддзел будаўніцтва і іншыя. Завяршальным этапам стане зацвярджэнне Канцэпцыі ўладамі горада.
Канцэпцыя распрацавана ў рамках праекта «Гарадскі веларух у Беларусі», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ўстановай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Мінскае веласіпеднае таварыства».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…