Пра гэта паведамілі тэлеграм-каналы. Яны сцвярджаюць, што развіццё IT-сферы ў Гродне прызналі немэтазгодным. З 2-га верасня філіял ПВТ перастане існаваць. Супрацоўнікі ўжо пакідаюць працоўныя месцы. Інфармацыю пра закрыццё пацвердзілі нашыя крыніцы ў ПВТ.
Чаму такое рашэнне прынята і што будзе далей, пакуль не каментуюць. Пры тым «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій» працягне існаваць.