У Бераставіцкім раёне непаўнагадовы юнак прымушаў малалетніх дзяцей да дзеянняў сэксуальнага характару, сам назіраў за тым, што адбываецца.

Усё адбылося яшчэ ў пачатку жніўня, паведамілі ў УУС. Малады чалавек нагледзеўся порнафільмаў і захацеў бачыць такія сцэны ўжывую. Для ўдзелу ў падобных дзеяннях ён абраў асоб малалетняга ўзросту, а дзяўчынку — зводную сястру.

Непаўнагадовы «рэжысёр-пастаноўшчык» адвёў сваю зводную сястру і некалькі маленькіх хлопчыкаў далей ад дома. Там запалохаў і пераканаў іх спрабаваць здзейсніць дзеянні сексуальнага характару. Сам ён ніякага ўдзелу ў працэсе не прымаў, а назіраў за тым, што адбываецца з боку.

Крыху пазней мама дзяўчынкі пачула размову, з якога даведалася, што з яе дачкі дзеці здымалі бялізну, пра гэта яна і паведаміла ў міліцыю. Ужо пры разглядзе выявіліся падрабязнасці.

Непаўнагадовы юнак падазраецца ў злачынстве, якому адпавядае ч. 2 арт. 170 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Прымус да дзеянняў сэксуальнага характару». Тое ж дзеянне, здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўнагадовага (непаўнагадовай), — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў.