Прысуд абвінавачанай у справе аб смяротнай аварыі з удзелам скутэрыста вынеслі 20 жніўня. Дзяўчына-кіроўца Мерседэса атрымала два з паловай гады ў калоніі пасялення і на 5 гадоў пазбаўлена права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем аўтамабіляў.
Да ўступлення прысуду ў сілу, г. зн. месяц, яна застанецца пад падпіскай аб нявыездзе. Яе судзілі па ч.2 арт.317 КК і прызналі вінаватай у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Сям’я таксама заплаціць кампенсацыю пацярпелым — па 10 000 рублёў маці, бацьку, ўдаве, і 15 000 — сыну. Сям’я дзяўчыны таксама аплаціць судовыя выдаткі і юрыдычную дапамогу, атрыманую пацярпелым бокам.
Дзяўчына не згодны з рашэннем суда. Але блізкія кажуць, што былі гатовыя да такога рашэння.
— У любым выпадку будзем абскарджваць. Да Вярхоўнага Суда, — кажа дзяўчына. Кажа, што выплаціць кампенсацыю сям'і, але пакуль на працу ўладкавацца не можа. «Якому працадаўцу трэба, калі цябе выклікаюць раз на тыдзень у суд?»
— Я задаволены, што яе прызналі вінаватай. Толькі я незадаволены: тэрмін ёй занадта малы далі, каб вучыць правілы [дарожнага руху — аўт. Бацька загінулага Пятра асабліва абураўся, што дзяўчына стала тэорыю ў аўташколе з 5-га разу]. Калі б проста было парушэнне правілаў дарожнага руху. Але пераезд… Нязгодны, што малую суму [кампенсацыі - аўт.] прызначылі ўнуку і нявестцы, таму што ёй гадаваць сына. Нам-та яе грошы не патрэбныя, — кажа бацька загінулага.
Яму ўжо тэлефануюць і пішуць людзі, якія трапілі ў падобныя сітуацыю. У сваю чаргу пацярпелыя хочуць «пісаць ва ўсе інстанцыі да прэзідэнта», каб разабрацца, чаму следства вялося, на іх думку, неаб’ектыўна і чаму яго былі зацікаўлены закрыць. Яшчэ бацька прапануе паставіць камеры на скрыжаваннях, каб разбірацца ў такіх аварыях было прасцей. «Акупяцца за месяц — парушальнікаў хапае», — лічыць ён. Яшчэ ён кажа пра перадузятае стаўленне з боку кіроўцаў аўтамабіляў да кіроўцаў матацыклаў і скутараў.
Аварыя адбылася ў 2016 годзе. Як пісаў AutoGrodno.by, 22-гадовая дзяўчына за рулём Мэрсэдэса ехала з боку Паўднёвага рынку і паварочвала налева. Скутэрыст рухаўся з кальца Славінскага-Перамогі прама, калі яму не саступіў дарогу аўтамабіль. ДТЗ адбылося ў 10.37 на скрыжаванні Індурская шаша — Кабяка. 32-гадовы кіроўца скутэра быў у шлеме, аднак ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі.
Справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства, потым зноў аднавілі. Праз тры гады пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да кіроўцы Мерседэса. Ёй прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле 317 КК РБ. Бацька загінулага ў свой час шукаў сведкаў, стоячы на месцы аварыі з плакатам. Сям’я загінулага казала пра тое, што віноўніцу аварыі «крышуюць», пра адсутнасць следчых эксперыментаў і недастатковым пошуку сведак. Дзяўчына да мая 2019 года не размаўляла з журналістамі, а потым расказала сваю версію падзей Hrodna.life.
На папярэдніх пасяджэннях скончылі судовыя спрэчкі. 13 жніўня абвінавачванай Дар'і далі апошняе слова. Пракурор запрасіў для яе 3 гады пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію-пасяленне. Блізкія Дар'і спадзяваліся на апраўдальны прысуд. Блізкія загінулага былі згодныя з пракурорам.