Беларускія суды з 1 студзеня 2020 года пераходзіць на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам, перадае belta.by.

«Мы з 1 студзеня пераходзім на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў. Тады, я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць зняты», — сказаў Валянцін Сукала.

Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць сыходзіць у мінулае, усе паказанні будуць даслоўна зафіксаваныя, а значыць, у бакоў не будзе ўзнікаць па іх заўваг і спрэчак. «І самі працэсы будуць праходзіць цалкам у іншым рэжыме — рэжыме павагі да закону. Гэта будзе дадатковы стымул для выразнага правядзення судовых працэсаў», — дадаў старшыня Вярхоўнага суда.