Аб праблеме напісаў мясцовы жыхар. Яшчэ 8 мая ў двары па вул. Волкава, 8 выразалі асфальт для рамонту. Кажуць, для гэтага выбралі самы роўны і цэлы ўчастак дарогі. Па стане на 18 жніўня ямы ніхто так і не залатаў.
— Раней я хадзіў на прыём у гарвыканкам з пытаннем: навошта рэзаць добры ўчастак дарогі, калі процілеглы бок двара ў жудасных ямах, і хто адкажа за нерацыянальнае расходаванне сродкаў? Зноў жа, прайшло колькі часу, а гарвыканкам так і не даў адказу, — падзяліўся гродзенец Аляксандр Лаўрэнцьеў.