На выходных у Оршы прайшоў “фінал чатырох” Кубка Салея. У барацьбе з наймацнейшымі камандамі краіны гродзенцы здолелі заняць толькі трэцяе месца.

У першым матчы за выхад у фінал падапечныя Сяргея Пушкова прайгралі сталічнаму “Юнацтву” – 0:3. У іншай пары “Дынама-Маладзечна” перамагло сталічнае. За трэцяе месца “Нёман” сустракаўся з “Дынама-Мінскам”. Ва ўпартай барацьбе гродзенцы здолелі абыграць суперніка. Вырашальную шайбу ў авертамйме забіў Сяргей Маляўка, які з братам зусім нядаўна вярнуўся ў Гродна.

 

“Дынама Мінск” – “Нёман” 2:3 (АВ) (1:0; 0:2, 1:0, 0:1)

галы:

15:43 1:0 – Кавыршын (А. Сцяпанаў, Парэ, – бол.)

21:01 1:1 – Кіслы (Маліноўскі, Хараманда, – бол.)

38:29 1:2 – Маліноўскі (Грышанаў, – мен.)

43:22 2:2 – Феактыстаў (Цярэшчанка, А. Касціцын)

62:11 2:3 – С. Маляўка (Е. Сцяпанаў)