Булава і прывілей Жыгімонта III. Як будзе выглядаць помнік Льву Сапегу ў Слоніме

Скульптуру знакамітага слонімскага старасты адкрыюць у Слоніме 1 верасня да Дня беларускага пісьменства. Бронзавую постаць Льва Сапегі вышынёй 3,2 метра усталююць на п’едэстале з цёмна-чырвонага граніту ў цэнтры горада, на плошчы Леніна.

Хупавы пастамент для скульптуры вагой ў цэлую тону ўжо гатовы, піша grodnonews.by. Плануецца, што само бронзавая статуя вядомага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ўсталююць ўжо ў бліжэйшы чацвер, 22 жніўня.

— Паколькі Леў Сапега займаў пасаду вялікага гетмана ВКЛ, у адной руцэ ён трымае булаву, — распавёў адзін з скульптараў Уладзімір Піпін. — Першапачаткова меркавалася, што ў другой руцэ Льва Сапегі будзе тытульны ліст Статута Вялікага княства Літоўскага. Але разам з гісторыкамі мы прыйшлі да высновы, што гэта павінна быць вытрымка з прывілею Жыгімонта III, якім ён надзяліў Льва Сапегу правам на выданне збору законаў ВКЛ.

Даслоўна надпіс на стылізаваным аркушы будзе гучаць так: «Жыгімонт Трэці, кароль польскі, вялікі князь літоўскі, даем гэты прывілей на выданне Статута Вялікага княства Літоўскага шляхетнаму Льву Сапегу, паколькі яго дабрадзейнасць, майстэрства і руплівасць у справах дзяржаўных нам былі паказаны і даказаны».

Над помнікам працавалі мінскія скульптары Уладзімір Піпін і Сяргей Логвінаў і ўраджэнец Слонімшчыны, народны мастак Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, скульптар Іван Міско.

Адкрыццё помніка Льву Сапегу стане адным з цэнтральных святочных мерапрыемстваў да Дня пісьменства і аддасць належнае аднаму з самых вядомых жыхароў Слоніма. Пры ім тут былі пабудаваныя ратуша і першыя цэхі мясцовых рамеснікаў-ткачоў, узведзеныя масты, склаўся гістарычны цэнтр горада з трыма плошчамі і брукаванымі вуліцамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025