У Гродне невядомыя адстрэльваюць варон. Як іх абараніць?

«Падстрэленая варона са зламаным крылом. Бегае ля дома. Нехта ў маім раёне іх адстрэльвае. Гэта ўжо трэцяя за тыдзень. Неяк негуманна гэта», — напісаў у Фэйсбуку гродзенец. Яму расказалі, што можна зрабіць.

Спецыялісты параілі да прыёма ветэрынара патрымаць птушку на балконе, пакінуўшы ёй ваду. Крыло можна заліць хлоргекседзінам ці перакіссю вадарода і засыпаць стрэптацыдам. Птушку варта занесці на прыём у ветэрынарны пункт у заапарку. Кошт — 5 рублёў. Калі выжыве, можна памясціць варону ў Цэнтр дапамогі і рэабілітацыі дзікіх жывёл «Сірын».

У «АПБ» расказалі, што па-першае, паляванне ў горадзе забаронена. Па-другое, нават у паляўнічых угоддзях паляванне на варон з пнеўматыкай забаронена. У Брэсце і Мінску з гэтым былі звязаныя некалькі крымінальных і адміністратыўных спраў. Таму яны параілі звярнуцца ў МУС. «Калі будзе шмат заяў, міліцыя будзе больш пільна падыходзіць да праблемы», — кажуць у каментарах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025