Пры рэканструкцыі Старога замка ўжо неаднаразова знаходзілі цікавыя прадметы даўніны.

Сярод іх — шахматная дошка, нажы і паясы, піша grodnonews.by. Спецыялісты музея распавядаюць, што ўсе яны датуюцца XIII-XIV стст.

Асаблівую ўвагу прыцягваюць знаходкі са скуры: фрагменты скуранога пояса з цісненнем, дзіцячы бот і прыгожая гатычная аплікацыя, — распавялі ў музеі.