Падапечныя Ігара Кавалевіча ў пятніцу 16 жніўня ў Гродне правялі чарговы матч чэмпіянату Беларусі. Гродзенцы на сваім поле згулялі ўнічыю з «Іслаччу» — 1:1.
Госці першымі адкрылі лік — Стэфен на 66-й хвіліне быў першым на дабіванне і адправіў мяч у вароты Дудара. Гродзенцы здолелі адыграцца толькі на 79-й хвіліне — Жукоўскі рэалізаваў пенальці.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
«Добрая гульня была. Нам трэба было псіхалагічна аднавіцца пасля паразы ў Салігорску. Вы бачыце, якія праблемы са складам, у нас пяць чалавек не гуляе з асноўнай абоймы. Прыйшлі новыя людзі, і ім трэба час, каб яны адаптаваліся. Сёння вось вымушаная замена была. Прыходзіцца эксперыментаваць па ходзе чэмпіянату — гэта не ад добрага жыцця.
Спачатку не было ўзаемаразумення. Я прасіў хлопцаў, каб менш было стандартаў. «Іслач» — магутная сілавая каманда, у пачатку гульні шмат небяспечных момантаў стварыла. Я задаволены гульнёй Вягеры, мы зрабілі перастаноўкі і вярнулі ў апорную зону Еўдакімава — таго чаго нам не хапала ў гульні. Тое, з якім настроем хлопцы выйшлі на гэтую гульню пры тых праблемах, што ў нас ёсць, дадае аптымізму".
У гэтым годзе «Нёман» гуляе вельмі няўдала на родным стадыёне. У дзевяці матчах толькі адна перамога і чатыры забітыя галы ў вароты праціўніка.
Пасля нічыі ў Гродне «Нёман» знаходзіцца на 8-м радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 22 ачка.
Наступную гульню гродзенцы правядуць 24 жніўня ў Віцебску, там сустрэнуцца з мясцовай камандай.
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…