Здароўе і спорт

«Мы з братам толькі за „Нёман“». Маляўкі вярнуліся ў Гродна

Браты ўжо заключылі кантракты з гродзенскай камандай і былі ўключаны ў заяўку на «фінал чатырох» Кубка Салея. 17 жніўня хакеісты зноў згуляюць за «Нёман».

Яшчэ ў маі Маляўкі падпісалі кантракты з мінскім «Дынама», аднак пасля Кубка губернатара Ніжагародскай вобласці пагадненні былі скасаваныя.

Адзін з братоў Маляўка 14 жніўня патлумачыў hockey.by, чаму разышліся іх шляхі з мінскім «Дынама», і распавёў, дзе блізняты плануюць працягнуць кар’еру.

— Што здарылася? Сказалі, будуць падымаць моладзь — вось і ўсё. У іх такі праект. У нас была дамоўленасць, што калі не падыдзем, адправімся ў Гродна. Вядома, можна было б гуляць за фарм-клуб «Дынама» — ці то «Шахцёр», ці то «Дынама-Маладзечна», — але мы з братам толькі за «Нёман».

Вы ўжо дакладна пераходзіце ў «Нёман»? Вас прынялі назад?

— Яшчэ не прынялі - вядзем перамовы. Трэба разумець, што ў экстралізе мы падпадаем пад ліміт «сямі чалавек» (каманды могуць заявіць не больш за сем хакеістаў старэй 28 гадоў - заўв.). У «Нёмане» якраз столькі. На працягу двух дзён нам кіраўніцтва дасць ведаць, возьмуць нас ці не. Яны таксама падпісалі рабят. Параяцца з трэнерскім штабам.

Даведка

Амаль усю кар’еру браты правялі ў родным Гродне, толькі ў 2010−12 гадах адлучаліся ў арэнду ў «Ліду» і «Мінскія зубры» (МХЛ). З «Нёманам» Аляксандр і Сяргей чатыры разы станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, яшчэ тройчы бралі сярэбраныя медалі. Таксама на рахунку братоў перамога ў Кантынентальным кубку-2015 і ўдзел у Лізе чэмпіёнаў.

Браты Маляўка ў складзе «Нёмана» выступалі з сезона 2009/2010. За максімальную аддачу і добрую гульню за гродзенскі клуб, яны сталі сапраўднымі любімчыкамі мясцовых заўзятараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025