Гродзенскі «Нёман» 14-га жніўня аб’явіў аб чарговым падпісанні гульца. Пачаткоўцам гродзенскай каманды стаў 30-гадовы мексіканскі нападнік Альберто Марын. Кантракт з футбалістам разлічаны да канца года.
Марын стаў першым мексіканскім гульцом у гісторыі беларускіх чэмпіянатаў.
У сябе на радзіме гулец выступаў у трэцім дывізіёне. У 2016 годзе ён перайшоў у каманду другога дывізіёна Фінляндыі «Яра» з Якобстада, дзе ў 25 матчах забіў 11 мячоў. Пасля гэтага мексіканец адправіўся ў Бельцы, дзе правёў пол года ў «Зары», якая выступала ў мацнейшым дывізіёне Малдовы. У сямі матчах вясновай часткі чэмпіянату нападнік забіў усяго адзін мяч і дайшоў з клубам да фіналу Кубка Малдовы.
У ліпені 2017 года Марын вярнуўся ў Фінляндыю і заключыў гадавы кантракт з «Оўлу» з аднайменнага горада. У 2017 годзе ў 15 матчах чэмпіянату забіў 8 мячоў, а у 2018 годзе ў 24 матчах вызначыўся 17 разоў і зрабіў 5 выніковых перадач, стаўшы лепшым бамбардзірам лігі. Па выніках года быў названы лепшым гульцом каманды, а таксама прызнаны лепшым нападнікам лігі сезона 2018 года і перападпісаў кантракт з клубам на сезон 2019 года. У першай частцы чэмпіянату Марын ў дзевяці матчах забіў 2 мячы.
За тры гады, праведзеных у Фінляндыі, футбаліст згуляў 89 афіцыйных матчаў, у якіх забіў 46 мячоў.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…