Ужо зусім хутка, 17 жніўня, з 13:00 да 20:00, у Брэсце пройдзе бясплатны фестываль гісторыі і культуры «Ulmus». Гарадскі сад ператворыцца ў яскравую пляцоўку з дзесяткам зон для адпачынку, адукацыі, разваг і г. д. Прымеркаваны фестываль да гадавіны атрымання горадам Магдэбурскага права.
«Ulmus» — гэта крафтавае свята для берасцейцаў і гасцей горада, якое ствараецца для таго, каб распавесці гісторыю Берасця праз актуальныя формы.
На фестывалі будзе 8 пляцовак, сярод якіх фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, лекторый, шмат гістарычных актыўнасцей.
13:00: старт фестываля.
*спіс удакладняецца
16:00: гістарычны квэст па ваколіцах Гарадскога сада.
На дзіцячай пляцоўцы можна будзе пагуляць з дамамі з картону ці размаляваць гравюру Дальберга. А з 14.00 да 16.00 будзе магчымасць пагуляць у гістарычную гульню «Легенды Брэста», дзе з дапамогай сучасных тэхналогій атрымаецца наведаць розныя куткі горада і даведацца пра іх шмат новага.
Спецыяльна для фестываля Ulmus тэатр «Камішыбаі» стварыў спектакль «Берасцейскі Цмок-ахоўнік» (тэкст Наталля Герасімюк, ілюстрацыі Крыстына Дацкевіч). Паказ адбудзецца ў альтанцы ў 13:00, 15:00 і 16:30. Там жа будзе майстар-клас па вырабу значкаў-цмокаў.
На зоне лекторыя сур’ёзныя людзі будуць несурёзна рапавядаць як жылі і размаўлялі берасцейцы. Выступяць Мікалай Плавінскі (археолаг, кандыдат гістарычных навук) і даследчык гісторыі Брэста Анатоль Гладышчук.
На гістарычнай лакацыі кожны зможа паваляцца і пачытаць кнігі, паглядзець адукацыйныя інсталяцыі, паслухаць гістарычныя аповеды ад экспертаў у берасцейскай гісторыі. Праект «ReBrest» пакажа што дзе было ў старым Берасці з дапамогай 3D-макетаў. Таксама адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Мікалая Плавінскага. А спецыяльна для тых, хто не любіць сядзець на месцы будзе арганізаваны гістарычны квэст па месцах каля Гарадскога сада. Рэгістрацыя тут (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc1s5USMNlR758BXaNX1CZZ7oU21Lxsk5QU-9AC810Us2LYuA/viewform).
На фестываль прыедзе галерэя «Арт-Беларусь», якая прывязе частку праекта «Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам». Ва ўсіх нас будзе магчымасць адправіцца ў падарожжа ў друкаваную майстэрню Скарыны пры дапамозе шлема віртуальнай рэальнасці. Мадэллю для стварэння віртуальнай майстэрні паслужыла рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў, якая знаходзіцца ў Музеі беларускага кнігадрукавання.
У арт лакацыі чакаюць Сяргей Русак (стрыт-арт мастак з Ліды) і Сяргей Лескець (фотамастак).
Сяргей Русак правядзе майстар-клас па стварэнню плакатаў з берасцейскім сюжэтам у межах праекта Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці «1000 ідэй для Брэста». Акрамя гэтага будзе працаваць «друкарня» па метаду шаўкаграфіі з малюнкам Сергея Русака. Каб набіць для сябе выяву пра Берасце, вазьміце торбу ці цішотку светлага колеру.Сергей Лескець створыць Райскі сад. У калабарацыі з бабкамі-шаптухамі ён збірае лекавыя зёлкі, фатаграфуе іх з дапамогай тэхналогіі lumen print.
Фіксаваць свята і вобразы гасцей будзе праект «Утульнае маляванне». Сярод дрэваў з 14:00 да 16:00 берасцейскія мастакі створаць асаблівую атмасферу да якой далучыцца можаце і вы.
На музычнай пляцоўцы выступяць PODPOLIE 162. Гэта супольнасць нойз-музыкантаў якія з 18:30 да 20:00 будуць адпраўляць у паветра свае біты і классіку хіп-хопу.
Арганізатарамі фестываля выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і Адміністрацыя Ленінскага раёну г. Брэста пры падтрымцы Берасцейскага гарвыканкаму. Галоўны інфармацыйны партнёр фестывалю — часопіс «Бінокль». Партнёр фестывалю: кампанія «Модесса». Арганізацыйныя партнёры: «Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці», «MYSA bag», грамадскія арганізацыі «Час Зямлі"і «YMCA».
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…