Каб раварысты не падалі на дарогу? На Румлёўскім мосце рамантуюць ходнік. Праход зачынены

Выпадак з раварыстам, які вываліўся на праезную частку Румлёўскага моста, зноў звярнуў увагу на дрэнны стан пешаходных дарожак. Сёння пачаліся рамонтныя работы: для пешаходаў забаранілі рух праз мост з боку АЗС, піша autogrodno.by.

Працы пачалі з правага боку моста, калі рухацца ў кірунку праспекта Кляцкова. На некалькіх участках зрэзалі па 5 сантыметраў асфальту, каб класці новы.

Рух для пешаходаў па гэтым баку моста забаранілі: паставілі знакі і нацягнулі стужку.

Журналісты пагутарылі з працоўнымі, якія займаліся рамонтам пешаходнай часткі:

— Дарожкі сталі прыводзіць у парадак пасля падзення раварыста?

— Гэтыя выпадкі не звязаныя. Прадпісанне мы атрымалі яшчэ да падзення мужчыны. Але ў той частцы, дзе ён упаў, ямаў няма. Ён наогул дзіўна паехаў паміж слупом і высокім бардзюрам. Звычайна так ніхто не робіць.


У Гродне збіраюць подпісы за дадатковы рамонт мастоў


— Як доўга будзе ісці рамонт дарожак на мосце?

— Сёння пачалі і яшчэ некалькі дзён будзе працягваць. Плануем заняцца дарожкамі і з другога боку моста.

У любым выпадку, рамонту чакалі многія, асабліва раварысты. Пасля заканчэння працы перасоўванне па мосце стане бяспечней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025