Паркавую скульптуру “Дойлід Гарадніцы” 13 жніўня перанеслі са Швейцарскай даліны на вуліцу Ажэшкі. Помнік паставілі ў тым месцы, дзе ён павінен быў стаяць яшчэ ў 2008 годзе.
Бронзавую паркавую скульптуру ўсталявалі ў даліне Гараднічанкі да святкавання 880-годдзя Гродна. Першапачаткова скульптура Аляксандра Анціпіна павінна была быць усталявана на бачным месцы на вуліцы Ажэшкі, але з-за рамонтных прац “дойліда Гарадніцы” вырашылі часова паставіць у Швейцарскай даліне. І толькі праз 11 гадоў скульптуру паставілі ў тое месца, дзе і планавалі пачаткова.





