У рамках 17-га тура чэмпіянату Беларусі гродзенскі “Нёман” гасцяваў у салігорскага “Шахцёра” і буйна прайграў гарнякам – 6:0.
З самага пачатку матчу “Нёман” аддаў ініцыятыву суперніку. Ужо на 7-й хвіліне Бакай з пенальці адкрыў лік. Праз 6 хвілін Анціч са штрафнога адправіў мяч у вароты Дудара. Да перапынку дублем яшчэ адзначыўся Януш.
У другім тайме гродзенцы сабраліся і спрабавалі змяніць ход матчу. Але нешта небяспечнае, а тым больш забіць гаспадарам камандзе Ігара Кавалевіча так і не ўдалося. “Шахцёр” жа вызначыліся яшчэ двойчы ў самым канцы сустрэчы. Галамі адзначыліся Шындагарыдзе і Белановіч.
“Шахцёр” – “Нёман” – 6:0
Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч пасля матчу:
– Віншую суперніка з заслужанай перамогай. Шмат перастановак у нас было ў ходзе сённяшняга матча, вымушаных у сувязі з траўмамі. Шмат звёнаў памянялі, і дзе тонка – там і рвецца. Не спрацавалі ў нас абаронцы ў першым тайме – гэта адзін момант. Другі момант: з сыходам Алега Еўдакімава ў край (у нас не было флангавых паўабаронцаў), мы страцілі гульца ў цэнтры поля, які досыць канструктыўна мог весці гульню. Па-трэцяе, з такой камандай як Салігорск нельга гуляць без адбору, чаго ў нас, у прынцыпе, не было. Увогуле, матч можна прайграць, але нельга яго прайграваць бязвольна і бесхарактарна. Не аказалася чалавека, які мог бы навязаць нейкую барацьбу. Гэтыя складнікі і прывялі да буйной паразы.м
Пасля паразы ад “Шахцёра” каманда Кавалевіча знаходзіцца на восьмым радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 24 ачкі.
Свой наступны матч “Нёман” правядзе ў Гродне 16 жніўня і будзе прымаць “Іслач”.