12 жніўня ў АДС Кастрычніцкага РАУС паступіла паведамленне з шынамантажу пра тое, што на тэрыторыі выявілі стары рэвальвер. Яго знайшлі выпадкова пры пашырэнні тэрыторыі.
Ужо некалькі дзясяткаў гадоў на тэрыторыі шынамантажу стаяў стары будаўнічы вагончык. Зараз супрацоўнікі вырашылі пашырыць тэрыторыю, а для гэтага скасаваць непатрэбны будынак. Ужо пасля зносу ў зямлі, зусім на невялікай глыбіні, натыкнуліся на стары рэвальвер і патроны да яго. Зброю канфіскавалі для экспертызы, паведамілі ў УУС.
Па выніках балістычнай экспертызы высветліцца, ці з’яўляецца пісталет агнястрэльным, ці прыдатна гэта зброя для стральбы, якім спосабам выраблены пісталет і яго кампаненты, а таксама ці з’язляюцца патроны боепрыпасамі.
Як мяркуюць, зброя праляжала ў зямлі з часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…