У жніўні на Калючынскай, 23 адкрыецца новае кафэ хуткага харчавання «Клаб Кебаб». Установа прапануе кліентам кебабы, пончыкі і напоі.

Калючынская, 23, гэта будынак апарт-гатэля «Сямашка», там жа знаходзіцца кафэ «Барашка». Новая ўстанова «Клаб Кебаб» адкрыецца на першым паверсе і будзе спецыялізавацца на хуткай ежы. У прыярытэце будуць кебабы з курыцай і свежыя пончыкі. Кафэ будзе працаваць дапазна.

Адкрыццё ўстановы запланавана на другую палову жніўня.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life