У жніўні на Калючынскай, 23 адкрыецца новае кафэ хуткага харчавання “Клаб Кебаб”. Установа прапануе кліентам кебабы, пончыкі і напоі.
Калючынская, 23, гэта будынак апарт-гатэля “Сямашка”, там жа знаходзіцца кафэ “Барашка”. Новая ўстанова “Клаб Кебаб” адкрыецца на першым паверсе і будзе спецыялізавацца на хуткай ежы. У прыярытэце будуць кебабы з курыцай і свежыя пончыкі. Кафэ будзе працаваць дапазна.
Адкрыццё ўстановы запланавана на другую палову жніўня.


