Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў, навальніц і ветру абвешчаны ў Беларусі 8 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважаць воблачнае надвор’е, пройдуць дажджы. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні 5−10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у другой палове дня ў многіх раёнах — да 15−20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 13−19 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 17−23 градусы, па паўднёвым усходзе — плюс 24−29.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…