З пачатку жніўня пачаўся рамонт пастамента помніка-танка на Савецкай плошчы. Рабочыя латаюць расколіны і абнаўляюць надпісы. Пасля рамонту запрацуе начная падсветка помніка.

Помнік воінам-вызваліцелям — танк Т-34−85, размешчаны на краі Савецкай плошчы — усталяваны ў памяць пра воінаў 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гродна 16 ліпеня 1944 года. Яго адкрыццё адбылося 23 лютага 1968 года.

У пачатку 2000-х у Гродне загаварылі аб пераносе танка на Курган Славы, каб «палегчыць» развязку. Але пасля рэканструкцыі плошчы знакаміты Т-34 застаўся на сваім месцы. Меркаванне жыхароў наконт актуальнасці ваеннай тэхнікі ў цэнтры горада разыходзіцца. Калі адны ўпэўненыя, што танку месца на Кургане Славы і што яго трэба замяніць статуяй важнай для Гродна асобы, то іншыя лічаць яго сімвалам горада. У 2016 годзе мы спыталі аб гэтым гродзенцаў.

Пачалі рамантаваць пастамент танка на Савецкай плошчы
Пачалі рамантаваць пастамент танка на Савецкай плошчы

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life