Заторы і аварыя. Як праходзіць рамонт маста на Паповіча

1 жніўня распачаўся актыўны рамонт на масце па вуліцы Паповіча. Гэтага доўга чакалі кіроўцы Гродна, піша AutoGrodno.by.

Нягледзячы на ​​тое, што планавалася закрываць па чарзе па адной паласе, праезд быў дазволены толькі па двух цэнтральным. А знешнія паласы знаходзяцца ў стадыі рамонту.

Як паведамілі grodnonews.by ў гродзенскім гарадскім камунальным прадпрыемстве «Рамбудаўтадар», мост па вуліцы Паповіча рамантуецца па тэхналогіі, прымененай на Румлёўскім мосце. Абследаванне паказала, што больш за ўсё патрабуюць замены пакрыцця крайнія правыя паласы ў абодвух напрамках, таму пасля фрэзеравання пачалося суцэльнае асфальтаванне на правай паласе, якая вядзе да лесапаркавага масіву Пышкі.

На левых палосах ямачны рамонт правядуць выбарачным спосабам і асфальт пакладуць вялікімі ўчасткамі ў найбольш дэфектных месцах. Работы плануецца завяршыць за некалькі дзён. Па выніках абследавання моста беларускімі навукоўцамі з БелдарНДІ будзе прынята рашэнне па яго капітальнаму рамонту.

Да вечара сабраліся заторы: з аднаго боку — ад міні-рынку на вуліцы Паповіча, а з другога — ад кальца Фартоў.

Сітуацыю ўскладніла аварыя, якая адбылася ў правай паласе па вуліцы Вясновай, да ўезду на мост. Там сутыкнуліся тралейбус і малалітражка.

На мосце працуе шмат дарожных будаўнікоў, тэхнікі, пастаянна падвозяць асфальт.

Палова адной паласы ўжо заасфальтавана. Вадзіцелі спадзяюцца, што працы завершацца ў вызначаны тэрмін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025