Днём 30 ліпеня ў Лідскім раёне Volkswagen Passat урэзаўся ў адбойнік, вылецеў у кювет і перакуліўся. Кіроўца ў шпіталі.
Гэта адбылося каля вёскі Горні, паведамілі ў МНС. Ратавальнікаў выклікаў сведка. Спатрэбілася дапамога па дэблакіроўцы пацярпелай, трыццацідзевяцігадовай жанчыны-кіроўцы. Выратаваную перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, з траўмамі рознай ступені цяжкасці яна шпіталізаваная, піша belta.by.