У нядзелю 28 ліпеня каля 8 гадзін раніцы ў гарадскім вадаёме ў Шчучыне рыбак вылавіў прадмет, які плыў па вадзе і быў падобны да савецкага пераноснага зенітнага ракетнага комплекса «Ігла-1» (ПЗРК).

Следчыя, якія прыбылі па паведамленні, канфіскавалі прадмет, агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў. У ходзе абследавання папярэдне выявілі, што гэта аднаразовая пускавая прылада ад адстрэленай ракеты ПЗРК. Як паведаміў Следчы камітэт Беларусі, яна не выяўляе пагрозы для бяспекі.

У гарадскім вадаёме Шчучына рыбак вылавіў пускавую прыладу зенітнага ракетнага комплексу
Фота Следчага камітэта
У гарадскім вадаёме Шчучына рыбак вылавіў пускавую прыладу зенітнага ракетнага комплексу

Для канчатковых высноў рыхтуецца правядзенне адпаведных экспертыз. Шчучынскім РАСК праводзіцца праверка.