У нядзелю 28 ліпеня каля 8 гадзін раніцы ў гарадскім вадаёме ў Шчучыне рыбак вылавіў прадмет, які плыў па вадзе і быў падобны да савецкага пераноснага зенітнага ракетнага комплекса «Ігла-1» (ПЗРК).
Следчыя, якія прыбылі па паведамленні, канфіскавалі прадмет, агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў. У ходзе абследавання папярэдне выявілі, што гэта аднаразовая пускавая прылада ад адстрэленай ракеты ПЗРК. Як паведаміў Следчы камітэт Беларусі, яна не выяўляе пагрозы для бяспекі.
Для канчатковых высноў рыхтуецца правядзенне адпаведных экспертыз. Шчучынскім РАСК праводзіцца праверка.