Гродзенскі “Нёман” 27 ліпеня ў трэцім матчы турніру памяці Аляксандра Дубко абыграў мінскае “Юнацтва” і стаў уладальнікам ганаровага трафея.

Падапечныя Сяргея Пушкова атрымалі перамогі ў трох матчах турніру. У апошнім паядынку “Нёман” быў мацнейшы за мінскае “Юнацтва”.

“Нёман” – “Юнацтва” 3: 2 (1: 0; 1: 1; 1: 1)

1:0 – 11:52 Равенка (Шышкоў, Елісеенка)
1:1 – 21:21 Мальцаў (Казакевіч, Кашкар)
2:1 – 22:36 Бажко (Ляўша)
3:1 – 54:29 Варывончык (Сцяпанаў, Елісеенка)
3:2 – 48:00 Дрозд (Нагачоў, Калгоцін)

Становішча каманд па заканчэнню турніру:

1. “Нёман” – 8 ачкоў (3 матчы, 8-5 розніца шайб),
2. “Дынама СПб” – 5 (3, 5-3).
3. “Сахалін” – 3 (2, 6-3).
4. “Юнацтва” – 2 (3, 4-7).