Вярхоўны Суд адхіліў скаргу Аляксандра Горбача (дакумент)

Гродзенец Аляксандр Горбач атрымаў афіцыйны адказ за подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Руслана Аніскевіча на сваю скаргу. Вярхоўны Суд пацвердзіў штраф, да якога быў засуджаны Аляксандр Горбач, паведамляе harodniaspring.org.

Аляксандр Горбач ведамы ў горадзе над Нёманам як перакананы антыфашыст. А парадокс яго судовай гісторыі палягае ў тым, што яго аштрафавалі за нібыта экстрэмізм і распаўсюд фашыстоўскай сімволікі.

Напомнім, што яшчэ 20 лістапада 2018 года суддзя Кастрычніцкага раённага суда Валерый Шпак засудзіў Горбача да вялікага штрафу: паводле артыкулу 17.10 — штраф 5 базавых велічынь, паводле артыкулу 17.11, частка 2 — 25 базавых (агулам 30 базавых). Паводле першага эпізоду адміністрацыйнай справы Горбач прызнаны вінаватым у размяшчэнні малюнка з фашыстоўскай сімволікай. Аднак, насамрэч свастыка на тым малюнку выкідваецца якраз у сметніцу і гэта яскрава пацвярджае антыфашыстоўскія погляды Горбача. Іншыя эпізоды размяшчэння на ўласнай старонцы Горбача ў сацсетцы ВКонтакте датычаць абрэвіятур, якія таксама ніяк не могуць лічыцца экстрэмісцкімі.

Не пагадзіўшыся з абсурднай пастановай, Аляксандр Горбач падаў касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд. Суддзя абласнога суда Васіль Скок доўга разглядаў скаргу, а ў выніку ўсё ж не змог адмяніць пастанову.

Пасля гэтага Аляксандр Горбач падаў надзорную скаргу на імя старшыні Гродзенскага абласнога суда. Аднак і яго старшыня Аляксандр Корзун не задаволіў скаргу.

Вярхоўны Суд таксама даў адмоўны адказ на скаргу.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025