Тралейбусы № 8, 9, 12 пачнуць ездзіць па новай развязцы каля «Triniti» на наступным тыдні, з 29 ліпеня. У бліжэйшы час будзе праведзены пробны пуск напружання на кантактную сетку і кантрольная праверка. Ужо з 28 ліпеня на прыпынках з’явіцца новы расклад.

Падчас будаўніцтва дарогі транспарт з праспекта Кляцкова на праспект Янкі Купалы рухаўся па часовым маршруце.

Зараз заканчваецца ўладкаванне кантактнай сеткі ў раёне праспекта Янкі Купалы, а дарожныя службы займаюцца добраўпарадкаваннем прыпынкаў, піша grodnoplustv.by.

З 29 ліпеня па новай развязцы каля «Triniti» пачнуць ездзіць тралейбусы

— Маршруты № 8, 9, 12 з праспекта Кляцкова будуць рухацца на кола «Triniti». Там будзе прыпыначны пункт «Гарадская бальніца № 4» з аднаго боку кола і з другога боку таксама будзе прыпынак «Гарадская бальніца № 4». Далей будзе прыпыначны пункт «праспект Янкі Купалы» і далей тралейбусы № 8, 9, 12 пойдуць па сваім кірунку, — распавёў Дзмітрый Крэйза, начальнік участка службы арганізацыі руху Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення.

Пасля адкрыцця гандлёвага цэнтра «Triniti» тралейбусныя маршруты будуць перагледзяць і ўдасканальваць. Акрамя гэтага, да 75-годдзя Гродзенскай вобласці плануецца пусціць дзесяць новых тралейбусаў па новых кірунках горада.