Для рэканструкцыі былога чыгуначнага моста праз Нёман знясуць дачы. Кампенсацыю атрымаюць не ўсе

У зону рэканструкцыі чыгуначнага моста на Вішнеўцы пад аўтамабільны трапляюць дачы работнікаў «Гродна Азот». Мост стане часткай новай гарадской кальцавой магістралі Гродна. Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі распавёў, колькі дачных участкаў давядзецца знесці для будаўніцтва і хто атрымае кампенсацыю.

Ужо ёсць праект рэканструкцыі моста, Банк развіцця пацвердзіў фінансаванне, піша gazeta.azot.by. Па планах, у бліжэйшы час будзе вызначаны замоўца, і пачнуцца падрыхтоўчыя і будаўнічыя работы, якія пацягнуць за сабой знос некаторых дачных участкаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі ўпраўлення землеўпарадкавання Гродзенскага гарвыканкама ў зону вытворчасці прац па рэканструкцыі чыгуначнага моста ў аўтамабільны трапляе 82 участкі садовага таварыства «Хімік-Азот». Іх уладальнікам выплацяць кампенсацыю за знос. Яе памер будзе залежаць ад наяўных на ўчастку пабудоў і насаджэнняў.

— У гэтую зону трапляюць і 18 самавольна занятых участкаў садовага таварыства «Хімік-Азот», а таксама 7 участкаў таварыства «Путеец», у якіх не аформленыя прававызначальныя дакументы, — адзначыў Алег Бялінскі.

Рэканструкцыя старога чыгуначнага моста — першая чарга больш маштабнага праекта будаўніцтва вялікага аб’язной кола. Дадзены ўчастак павінен звязаць Вішнявец, Дзевятоўка і новы буйны мікрараён Грандзічы. У першую чаргу будаўніцтва ўваходзіць таксама падаўжэнне вуліцы Паўднёвай праз мост, які будзе рэканструявацца, да трасы М6.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025