У Беларусі, у адрозненне нават ад суседніх краін, жывёлы законам прыроўненыя да маёмасці. Калі маёмасць псуецца або робіцца непатрэбнай, яе выкідаюць. Толькі нямногія экасвядомыя людзі спрабуюць адрамантаваць або перадаюць у другое карыстанне тым, хто мае патрэбу. З жывёламі часта адбываецца гэтаксама — іх выкідаюць, або яны трапляюць у бяду і не могуць дапамагчы сабе самі. У гродзенскай зоаабарончай арганізацыі «Адданае сэрца» перакананыя, што жывёлы — не рэчы. Hrodna.life вырашыў дапамагчы знайсці для іх ашчадныя «другія рукі». Можа быць, вы даўно хацелі завесці пяшчотную котку ці разумнага сабаку? Тады выбірайце.
Малады сабака, 3,2 гады. Па характары Рэкс вельмі актыўны, чым выклікае прыхільнасць, але, у той жа час інтэлігентны і трохі сарамлівы. Варта толькі наладзіць з ім кантакт, і ён стане лепшым сябрам. Вельмі любіць пяшчоту і чалавечую ўвагу, выдатна ладзіць з іншымі жывёламі і папросту можа стаць другой сабакам у сям'і. А калі вы любіце актыўны адпачынак і працяглыя прагулкі - гэта проста ідэальная сабака! Кастраваны, апрацаваны ад паразітаў і прышчэплены (ёсць пашпарт). Рост вышэй за сярэдні.
8044 5 836 288 (Ніка)
Гэта сабака не для аховы, а для душы. Ходзіць хвосцікам, зазірае ў вочы і размаўляе з табой на сваім сабачай мове. Сярэдняга памеру, узрост каля 1,3 года. У кватэры трывае, на шпацыры паводзіцца паслухмяна. Выдатна ладзіць як з сабакамі, так і з катамі. Прышчэпленая, стэрылізаваная. Для людзей, у якіх сабака будзе сябрам і часткай сям'і.
8029 8 842 276 (Ірына)
Котцы 1 год, стэрылізаваная, метыс ангоры, чыста белая, гладка-жосткапоўсцевая зараз стрыжаная. Прывучаная да кіпцяточкі, латка, здоровая і кантактная. Толькі для ўтрымання ў кватэры.
80 297 816 225, +375 29 7 880 870
Федзю і яшчэ аднаго ката збіла машына, але добрыя людзі заўважылі іх і спынілі паток машын. Другі кот загінуў адразу, а Федзя атрымаў траўму галавы, і хадзіў коламі, пакуль не страціў прытомнасць. Яго атрымалася выратаваць і вылекаваць, зараз з ім усё добра. Ён сарамлівы і вельмі ласкавы малы, не старэйшы за 1,5 гады, і ён чакае сваю сям’ю.
+375 292 883 964 (Алеся)
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…